Фота blogs.scientificamerican.com.

Ад 12 чэрвеня ў Вілейскай ЦРБ з’явілася магчымасць рабіць платныя тэсты на каронавірус. І па словах намесніка галоўнага доктара па медабслугоўванні насельніцтва Сяргея Грынцэвіча карыстаюцца гэтай магчымасцю людзі вельмі актыўна.

– За першыя суткі на платныя экспрэс-тэсты запісалася 120 чалавек. Усё ўжо распісана. Тэсты пачалі рабіць у чацвер, 12 чэрвеня, і скончым у пятніцу, 19 чэрвеня, – расказаў карэспандэнту Сяргей Аляксандравіч.

Па яго словах, усё закупленыя тэсты да пятніцы рэалізуюць. Таму пакуль запіс прыпынены. Але  Вілейская ЦРБ будзе закупляць экспрэс-тэсты яшчэ.

Нагадаем, што ад 12 чэрвеня экспрэс-тэст на каронавірус можна было зрабіць у Вілейскай ЦРБ. Паслуга платная – 21 рубель 30 капеек. Вынік вам паведамяць адразу.

Больш падрабязна пра экспрэс-тэсты можна пачытаць тут.