Ці трэба вам магістарская ступень?

Ва ўмовах высокай канкурэнцыі на рынку працы магістарская адукацыя дае спецыялісту значныя канкурэнтныя перавагі. Магістранты набываюць кампетэнцыі, якія ўзмацняюць кар’ерны патэнцыял, а таксама дазваляюць прафесійна паглыбіцца ў акадэмічную дзейнасць.

Паводле статыстыкі, пры першым уладкаванні на работу па спецыяльнасці магістрам прапануюць у сярэднім на 30% большую зарплату, чым бакалаўрам. Таксама магістарская ступень адкрывае магчымасці выкладання ва ўніверсітэтах, працу ў розных даследчых цэнтрах і паступленне ў дактарантуру.

Таксама абітурыент магістратуры можа выбраць праграму, адрозную ад профілю яго бакалаўрскага навучання і такім чынам змяніць сваё адукацыйную траекторыю, выбраўшы, да прыкладу, больш запатрабаваны кірунак. Звычайна студэнты выбіраюць спецыяльнасці, цалкам аналагічныя або часткова падобныя са сваёй бакалаўрскай спецыяльнасцю. Але наш свет, які імкліва мяняецца, патрабуе такога ж хуткага развіцця кампетэнцый. І з кожным годам становіцца ўсё больш тых, хто мяняе сваю спецыяльнасць дзякуючы магістратуры.

Мець адзін бакалаўрскі дыплом і некалькі магістарскіх – гэта ўжо своеасаблівы трэнд сярод кваліфікаваных спецыялістаў Еўропы і ЗША.

Большасць студэнтаў-магістрантаў паспяхова сумяшчаюць навучанне са стажыроўкай ці працай або творчасцю, бо вучоба на большасці праграм не займае больш за два-тры дні ў тыдзень ці арганізаваная ў выглядзе непрацяглых сесій. Напрыклад, Еўрапейскім гуманітарны ўніверсітэт у Вільні прапануе змешанае навучанне ў магістратуры (blended learning). Гэта ўнікальнае спалучэнне вочнага і дыстанцыйнага навучання.

Як адбываецца працэс навучання ў змешаным фармаце?

Вочныя лекцыі, семінары, калёквіумы і кансультацыі праходзяць у Вільні ў навучальным корпусе еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Працягласць кожнай вочнай сесіі – адзін тыдзень. Студэнты магістратуры наведваюць сесіі ў Вільні 5 разоў на год.

Дыстанцыйнае навучанне арганізаванае ў сістэме Мудл (Moodle), у якой у выкладчыкаў ёсць віртуальныя класы па кожным з прапанаваных курсаў. У віртуальным класе праходзяць анлайн-заняткі, кансультацыі і апытанні, захоўваецца неабходная літаратура па курсе, навучальныя матэрыялы ў форме тэкстаў, відэалекцый і г.д. Там жа студэнты даюць выкладчыкам свае заданні па курсе, праходзяць тэсты, удзельнічаюць у відэаканферэнцыях і анлайн-семінарах.

Фінальная ацэнка па кожным курсе, а таксама абарона курсавых і бакалаўрскіх работ праводзяцца ў вучэбным корпусе ўніверсітэта.

Магістарскія праграмы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні першапачаткова распрацоўваліся згодна з еўрапейскай адукацыйнай традыцыяй. Хуткасць змен на рынку працы і неабходнасць у спецыялістах новых профіляў паўплывалі на з’яўленне канцэпцыі адукацыі на працягу ўсяго жыцця (life long learning). У прафесійным асяроддзі сёння лічыцца нормай атрыманне адной бакалаўрскай ступені і некалькіх магістарскіх па розных кірунках.

У 2020 годзе ЕГУ прапануе тры магістарскія праграмы ў галінах палітычных навук, дызайну і навук аб спадчыне:  «Візуальная пластыка», «Публічная палітыка» і «Развіццё культурнай спадчыны».  Дакументы на магістарскія праграмы прымаюцца да 5 ліпеня.

Навучальныя планы магістарскіх праграм уключаюць спецыялізаваныя курсы, практычна-арыентаваныя заняткі і даследчую працу.

Па словах заснавальніцы Цэнтра гендэрных даследаванняў ЕГУ прафесара Алены Гапавай, лаўрэата Міжнароднай узнагароды за выдатныя дасягненні ў галіне славянскіх і ўсходнееўрапейскіх гендэрных даследаванняў: «Нашы магістратуры – гэта, у нейкай ступені, праекты «стварэння сябе» для гэтага зменлівага свету. Туды прыходзяць з пытаннямі пра сябе і свет і не атрымоўваюць гатовых адказаў, але вучацца іх шукаць”.

Як праходзіць вучоба ў магістратуры ЕГУ?

Навучанне ў магістратуры ЕГУ, у першую чаргу, закліканае стымуляваць зносіны студэнтаў з сацыяльнымі партнёрамі ўніверсітэта для таго, каб ужо падчас вучобы яны маглі фарміраваць свой сацыяльны капітал. За паўтара-два гады магістранты таксама атрымоўваюць спецыялізаваныя навыкі і кампетэнцыі ў рамках унікальных магістарскіх праграм.

В спецыяльных відэа выкладчыкі новых магістарскіх праграм ЕГУ  «Візуальная пластыка» і «Развіццё культурнай спадчыны» лектары Юлія Цітова і д-р Сцяпан Стурэйка расказваюць пра галоўныя кірункі дзейнасці гэтых праграм і асаблівасці навучання.

Магістарская праграма «Публічная палітыка» факусіруецца на пытаннях, звязаных з кантэкстам публічнай палітыкі, перш за ўсё ў Беларусі, але і ў іншых краінах Усходняга партнёрства, і тым самым арыентаваная на адпаведныя рынкі працы.

Змест праграмы заснаваны на досведзе развітых заходніх дэмакратый у галіне публічнай палітыкі і пры гэтым адаптаваная да спецыфікі Беларусі і іншых постсавецкіх краін.

Як паступіць у магістратуру ЕГУ?

У любую еўрапейскую магістратуру можна паступіць толькі, калі ў вас ужо ёсць бакалаўрская ступень або дыплом спецыяліста. ЕГУ спецыялізуецца ў гуманітарных і сацыяльных навуках, таму запрашае абітурыентаў, якіх цікавіць атрыманне ведаў з гэтых абласцей. Універсітэт таксама актыўна праводзіць міждысцыплінарныя даследаванні, і вітае такія праекты абітурыентаў.

Пры неабходнасці атрымання дадатковых ведаў па выбраным кірунку магістранты могуць выбіраць і бакалаўрскія курсы, якія іх цікавяць. Для паступлення неабходна зрабіць тры асноўныя крокі:

  • пацвердзіць веды англійскай мовы на ўзроўні B1 ці вышэй, здаўшы анлайн-экзамен ЕГУ ці падаўшы сертыфікат IELTS ці TOEFL;
  • запоўніць анкету абітурыента;
  • напісаць даследчы праект – праект вашага будучага магістарскага даследавання.

Аб’ём праекта – 4-5 старонак друкаванага тэксту на рускай ці беларускай мове. Прайшоўшы па гэтай спасылцы, вы можаце даведацца аб рэкамендацыях па падрыхтоўцы даследчага праекта. У даследчым праекце неабходна адлюстраваць наступнае:

  • мэты, задачы і метады даследавання;
  • кароткі агляд літаратуры;
  • асноўныя праблемы даследавання;
  • навуковую і практычную значнасць меркаванага даследавання.

Кошт навучання для беларускіх студэнтаў складае 1200-1300 еўра ў семестр у залежнасці ад праграмы. Кошт навучання можна цалкам ці часткова пакрыць з дапамогай спецыяльных грантаў. Гранты размяркоўваюцца па выніках разгляду індывідуальных партфоліа, у якіх абітурыенты паказваюць усе свае акадэмічныя, творчыя або прафесійныя дасягненні.

Усю інфармацыю аб прыёмнай кампаніі на магістарскія праграмы ЕГУ можна знайсці ў спецыяльным раздзеле сайта ўніверсітэта.

У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка, звяртайцеся па тэл. +370 5 2639650, эл. пошце recruitment@ehu.lt ці ў Skype: QuestionEHU.

Вільня, код установы 300548028

• Текст доступен на языке: Русский