На месцы здарэнне. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Супрацоўнікі наркакантролю Мядзельскага раёна знайшлі поле маку без прыкмет культывацыі. Плантацыя размешчаная паблізу вёскі Шыкавічы, на беразе возера Баторына. У агульнай складанасці скасілі і знішчылі каля 950 кілаграмаў забароненай расліны.

– Забароненая расліна займала плошчу каля гектара. Праз гадзіну пасля звароту міліцыянераў на сельгаспрадпрыемства, за якім замацавана зямля, дзе рос мак, на месца адразу ж прыехала спецыяльная тэхніка для пакосу і знішчэння, – распавёў начальнік Упраўлення па наргакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Белавушка.

Міліцыя нагадвае, што за пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы (ст.16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь), правапарушальніку пагражае штраф у памеры да 20 базавых велічынь – да 540 рублёў.

Па гэтай прычыне міліцыя папярэджвае: калі вы заўважылі на тэрыторыі свайго ўчастку пасевы маку або канопляў, пазбаўцеся ад раслін. Акрамя таго, вырошчванне маку або канопляў без мэты збыту караецца буйным штрафам, а за вырошчванне раслін з мэтай збыту, прадугледжана крымінальная адказнасць. Калі вам вядома аб незаконных пасевах наркатычных раслін, паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102.

• Текст доступен на языке: Русский