Фота Настассі Уткінай.

У Мядзельскі РАУС звярнулася жыхарка аграгарадка Нарач са словамі падзякі ў адрас ўчастковага інспектара старшага лейтэнанта міліцыі Алега Калесніка за дапамогу ў вырашэнні складанай жыццёвай сітуацыі.

37-гадовы сын жанчыны, інвалід трэцяй групы, які знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра, заахвоціўся да спіртнога. Мужчына пражывае з маці, нідзе не працуе, а выпіўку купляе сабе на матчыну пенсію. Будучы нецвярозым часта стаў паводзіць сябе агрэсіўна. Усе спробы маці спыніць яго не мелі поспеху.

Тады жанчына папрасіла дапамогі ва ўчастковага інспектара Алега Калесніка. Алег Мікалаевіч дапамог жанчыне прайсці з сынам медыцынскае абследаванне, па выніках якога мужчыну накіравалі на лячэнне ў медустанову. У прызначаны час участковы на сваёй асабістай машыне таксама дапамог жанчыне даставіць сына ў бальніцу.

• Текст доступен на языке: Русский