Фота facebook.com/zelenskiy95.

Жонку прэзідэнта Украіны, у якой раней знайшлі COVID-19, шпіталізавалі. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу офіса прэзідэнта Украіны, паведамляе unn.com.ua.

– Жонку прэзідэнта Украіны Алену Зяленскую шпіталізавалі ў бальніцу ў Кіеве. Як вядома, на мінулым тыдні пасля ПЦР-абследавання ў першай ледзі быў знойдзены каронавірус. Зараз дыягназ Алены Зяленскіай – COVID-19, двухбаковая полісегментарная пнеўманія сярэдняй ступені цяжкасці. У датацыі кіслароду не мае патрэбы. Стан стабільны, – паведамілі ў офісе прэзідэнта Украіны.

Адзначаецца, што Алена Зяленская знаходзіцца ў ізаляцыі пад наглядам дактароў.

Як паведамлялася, 12 чэрвеня ў жонкі прэзідэнта Украіны тэст на COVID-19 паказаў станоўчы вынік. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і іх дзеці таксама прайшлі тэставанне, іх вынікі адмоўныя.

• Текст доступен на языке: Русский