Пра тое, што міліцыя Вілейкі шукае зніклую 6 чэрвеня віляйчанку, мы пісалі раней.
Сёння старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Віталь Паслед паведаміў карэспандэнту, што раніцай у Віліі знайшлі труп жанчыны.
– Мяцовы жыхар быў на рыбалцы, ішоў па беразе і ўбачыў труп. Пра гэта заявіў у мільцыю, – расказаў Віталь Паслед.
Па словах оперупаўнаважанага, па асабістых рэчах можна меркаваць, што гэта зіклая раней жанчына. Аднак дакладна сказаць нельга, бо працэдуры апазнання пакуль не было.
• Текст доступен на языке: Русский