Мінздароўя апублікавала чарговую статыстыку па каронавірусу.
Згодна з ёй, на 17 чэрвеня ачунялі і выпісаныя 32 тысячы 735 чалавек, у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.
За ўвесь час зарэгістравана 56 032 выпадкі хваробы. Прырост за суткі – 663. Памерла 324 пацыенты – за суткі шэсць. Правялі 778 935 тэстаў.