У адным з аздараўленчых цэнтраў на Вілейшчыне. Фота аўтара.

Летнікі з дзённым наведваннем працуюць на Вілейшчыне ад 1 чэрвеня. А ад 1 ліпеня пачне працаваць кругласутачны летнік «Казка».

Міністэрства адукацыі  і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва для ўсіх летнікаў распрацавалі і зацвердзілі часовыя рэкамендацы, каб папярэдзіць завоз і распаўсюджванне каронавіруса і любых іншых захворванняў. Усе рэкамендацыі будуць няўхільна выконвацца, паведамляюць ва ўпраўленні адукацыі Вілейскага райвыканкама.

У кругласутачным лагеры «Казка» арганізуюць працу ў закрытым рэжыме, будзе выконвацца сацыяльнае дыстанцыяванне, у кожным атрадзе будзе не больш за 15 чалавек. Увесь час будуць дэзінфекаваць і праветрываць памяшканні.

У праграме для дзяцей прадугледжана, што яны больш часу будуць праводзіць на свежым паветры. Штодня дзяцей будуць аглядаць, правяраць стан здароўя, наяўнасць вірусных інфекцый. Падчас змены выхавальнікі, педагагічныя і іншыя работнікібудуць пастаянна знаходзіцца на тэрыторыі аздараўленчага лагера.

Адпрацаваны механізм дзеянняў у выпадку, калі інфекцыю знойдуць у дзіцяці або педагога.

Нагадаем, што з захаваннем усім мер бяспекі на Вілейшчыне працуе дзіцячы цэнтр «Надзея». А ў «Зубраняці» – ёсць выпадкі каронавіруса.

• Текст доступен на языке: Русский