На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

Пра гэта расказалі ў ГРАНС Маладзечна.

16 чэрвеня каля 21.30 на нумар 101 Маладзечанскага ГРАНС па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар у Маладзечне, па вуліцы 17 Верасня.

Фота На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

Пасля прыбыцця да месца выкліку выратавальнікаў ўстанавілі, што гарыць неэксплутаваны аднапавярховы будынак. Пажар знішчыў столь, закурыў сцены, пашкодзіў маёмасць. Прычыну высвятляюць. Пацярпелых няма.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

 

• Текст доступен на языке: Русский