Фота Настассі УТКІНАЙ.

Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што забарона на лоўлю сома звычайнага ў Мінскай вобласці дзейнічае ад 31 мая па 1 ліпеня ўключна.

Здабыча сома ў перыяд забароны на яго лоўлю, у залежнасці ад памеру шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, можа паслужыць падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці. Мінімальны памер штрафу за незаконную здабычу рыбы складае 20 базавых велічынь –  на сёння гэта 540 рублёў.

Акрамя таго, парушальніку прыйдзецца пакрыць прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду, якую ў перыяд забароны вылічваюць ў трайным памеры. За кожнага незаконна здабытаг сома ў перыяд забароны прыйдзецца выплаціць 12 базавых велічынь – на сёння 324 рублі.

таксама Мядзельская міжнаённая інспекцыя нагадвае, што згодна з Правіламі
вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, пры аматарскім рыбалоўстве забараняецца:
 прымяненне на прыладах рыбалоўства двайных і трайных кручкоў без блешні, натуральнай або штучнай прынады;
 рыбная лоўля з судоў у цёмны час;
 з адначасовым выкарыстаннем прылад рыбалоўства аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў больш за пяць штук, на
дрожку з суднаў з рухавікамі, а таксама падводнае паляванне;
 на адлегласці бліжэй за 50 метраў ад абазначаных прамысловых прылад рыбалоўства;
 рыбы, міногі, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, вугра і відаў рыбы, у дачыненні да якіх у
адпаведнасці з заканадаўствам устаноўлены абмежаванні або
забароны.

Забараняецца выкарыстанне кружкоў, жэрліц, ставак, калабашак і
іншых аналагічных сістэмноччу, а таксама без ўказання на іх прозвішча і ініцыялаў рыбалова. Нельга пакідаць устаноўленыя прылады без візуальнага кантролю. Іх могуць канфіскаваць.

Сябры Таварыства паляўнічых і рыбаловаў маюць права на аматарскае рыбалоўства з дзесяццю кручкамі, лоўлю рыбы на дрожку з суднаў з выкарыстаннем рухавіка. Таксама яны на вадаёмах фонду запасу, пры наяўнасці дазволу на падводнае паляванне, могуць паляваць пад вадой.

Калі Вам стала вядома пра факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць паведамляць пра гэта на «тэлефон даверу» +375 (17) 390-00-00 альбо па тэлефоне +375 (17) 975-07-40. Усю атрыманую інфармацыю абавязкова правераць.