Фота Настассі Уткінай.

На другім энергаблоку БелАЭС пачалі праліў актыўных і пасіўных сістэм бяспекі на адкрыты рэактар, што сведчыць пра гатоўнасць энергаблока да паўнапраўных пусканаладачных работ, паведамляе Інтэрфакс.

— Сам факт пачатку дадзенага працэсу азначае, што ў рэактарнага аддзялення ступень гатоўнасці тэхналагічных сістэм дазваляе разгортваць поўнамаштабныя пусканаладачныя работы, — падкрэсліў дырэктар праекта па ўзвядзенню Беларускай АЭС Віталь Палянін.

Раней паведамлялася, што фізічны пуск першага энергаблока плануецца ў ліпені бягучага года. Як чакаецца, энергаблок №1 выйдзе на поўную магутнасць ў лютым 2021 года. Другі энергаблок БелАЭС, як мяркуецца, пачне працаваць у маі 2022 года.