17 чэрвеня, у 04:20 на 91 км аўтадарогі «Мінск-Ашмяны-мяжа Літоўскай Рэспублікі», у Валожынскім раёне, перакуліўся мікрааўтобус.
32-гадовы ураджэнец Украіны, кіруючы «Фольксваген LT35D», папярэдне знаходзячыся ў стомленым стане, заснуў за рулём. Аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу руху, затым у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся ў канаву для сцёку вады.
30-гадовы пасажыр атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго шпіталізавалі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
• Текст доступен на языке: Русский