Пра гэта карэспандэнту расказалі ў аддзеле кадравай работы Вілейскага райвыканкама.
Новы кіраўнік філіяла КУП «Мінаблпаліва» у Вілейцы – Андрэй Худалей. У былога кіраўніка прадпрыемства скончыўся кантракт.
Як распавялі ў аддзеле, Андрэй Худалей раней кіраваў Вілейскім доследным лясгасам. Адтуль ён звольніўся па пагадненні бакоў.
КУП «Мінаблпаліва» забяспечвае дровамі і торфабрыкетам насельніцтва, установы сацыяльнай сферы і іншых спажыўцоў.
• Текст доступен на языке: Русский