На станцыі пералівання крыві. Фота СТБ.

Правяраць донарскую кроў на COVID-19 пачнуць на базе Мінскай абласной станцыі пералівання крыві ў Маладзечне, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТВ.

Ужо месяц тут даследуюць пробы біяматэрыялу жыхароў, у якіх падазраецца каронавірус. Донарскую кроў пачнуць правяраць ад 1 ліпеня.

Уладзімір Світо, галоўны доктар Мінскай абласной станцыі пералівання крыві расказаў:
– Мы пачалі ад 22 мая тэставаць метадам ПЦР той матэрыял, які паступае з медыцынскіх устаноў Маладзечанскага, Вілейскага і Мядзельскага і Валожынскага раёнаў. Мы ўжо выканалі больш за дзве тысячы даследаванняў.

Працуючы з матэрыялам, медыкі цалкам абароненыя. Без спецыяльных касцюмаў яны не могуць увайсці ў «брудную зону».

У лабараторыі нядаўна зрабілі рамонт, усталявалі сучаснае высокатэхналагічнае абсталяванне. Цяпер 120 тэстаў можна праверыць за змену, а праз суткі вынікі паступаюць у медыцынскую ўстанову.

• Текст доступен на языке: Русский