Фота nn.by.

Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заразіўся каронавірусам, ён знаходзіцца на самаізаляцыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у чацвер на сайце першага прэзідэнта (1990-2019) Казахстана.

«Цяпер першы прэзідэнт Казахстана знаходзіцца на самаізаляцыі. На жаль, апошні тэст елбасы [лідара нацыі] на каронавірусную інфекцыю паказаў станоўчы вынік. Падставы для клопату няма. Нурсултан Назарбаеў працягвае працаваць дыстанцыйна», — гаворыцца ў паведамленні.

• Текст доступен на языке: Русский