Такое рашэнне прынялі на падставе ліста Міністэрства адукацыі, паведаміла МЛЫН.BY першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Соф’я Філістовіч.
Традыцыйна працоўная практыка арганізуецца на летніх канікулах у навучэнцаў пятых-восьмых класаў. Як правіла, навучэнцы дапамагаюць прыбіраць і добраўпарадкаваць тэрыторыі, працуюць на прышкольным участку, выконваюць розную працу ў навучальных кабінетах і бібліятэцы. Доўжыцца практыка пяць дзён па тры гадзіны.
Дзесяцікласнікі ў мінулыя гады праходзілі вучэбна-палявыя зборы. Але ў гэтым годзе іх таксама не будзе. Усім установам адукацыі Міншчыны гэтую інфармацыю ўжо давялі.
• Текст доступен на языке: Русский