На месцы здарэння. Фота СК Рэспублікі Беларусь.

Няшчасны выпадак здарыўся днём 17 чэрвеня ў Чэрвеньскім раёне, паведамляе Следчы камітэт.

Мама з пгадавалым дзіцем была ў двары прыватнага дома ў сваякоў. Жанчына на некалькі хвілін адцягнула ўвагу на размову па мабільным тэлефоне і згубіла дачка з-пад увагі.

У гэты час дзяўчынка ўпала галавой уніз у бочку з дажджавой вадой. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў дзіця шпіталізавалі ў вельмі цяжкім стане. Цяпер за яе жыццё змагаюцца дактары.

Следчыя просяць бацькоў быць больш пільнымі.

 

• Текст доступен на языке: Русский