АЭС. Фота Настассі Уткінай.

Уладзімір Пуцін сустрэўся 17 чэрвеня з генеральным дырэктарам расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Росатом» Аляксеем Ліхачовым. Сярод іншага яны абмеркавалі запуск БелАЭС.

Як перадае прэс-служба Крамля, Пуцін пацікавіўся ў Ліхачова, ці ўсё ідзе паводле графіку. На гэта Ліхачоў адказаў:

«Так, усё ідзе паводле графіку. Самы наш флагманскі праект — гэта беларуская станцыя. Таксама завершаныя будаўнічыя працы, чакаем зараз праверку Дзяржатамнагляду, беларускага рэгулятара, атрыманне ліцэнзіі на фізпуск чакаем у ліпені».

Дзесяць дзён таму кансультант беларускага Дзяржатамнагляду Алег Собалеў расказваў БелаПАН, што яшчэ не завершаная экспэртыза бяспекі і ацэнка адпаведнасці першага энергаблока БелАЭС. Таксама перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю ядзернага аб’екта павінны быць праведзеныя грамадскія слуханні, дату якіх не прызначылі.

Лукашэнка заяўляў, што атамную станцыю запусцяць бліжэйшымі днямі.

• Текст доступен на языке: Русский