Фота Настассі Уткінай. Праца ў аграпрамысловым комплексе – гэта асаблівы стан душы, мяркуе Аляксандр Паўлюкоўскі.

У гэтым перакананы старшыня навукова-вытворчага аграпрамысловага кааператыва «Конвэкс-Бел» Аляксандр Паўлюкоўскі. Ён падзяліўся, як узначаліў арганізацыю і што неабходна, каб кіраваць паспяховым сельскагагаспадарчым прадпрыемствам.

«Конвэкс-Бел» знаходзіцца ў вёсцы Папоўшчына недападалёк ад Радашкавічаў. Аляксандр закончыў Красненскую сярэднюю школу, у Мінску тэхнікум бізнеса і права, а пасля Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-праграміста, прыйшоў у сельскагаспадарчую сферу.

Кааператыў «Конвэкс-Бел» заснаваў бацька ў пачатку 1990-х гадоў. Аляксандр прыйшоў сюды дапамагаць бацьку ў 2010 годзе на пасадзе галоўнага інжынера, ад 2014 выконваў абавязкі старшыню. Ад 2017 узначальвае арганізацыю ў якасці старшыні кааператыва.

Накірункі працы

Кааператыў займаецца і расліна-, і жывёлагадоўляй. Плошча арганізацыі займае 560 гектараў. З іх на 15 вырошваюць бульбу, на пяці буракі, на двух капусту, на 20 – грачыху. Астатняе засяваюць зернем, у асноўныя ячменем і пшаніцай.

З гаспадарак кааператыў бярэ цялят, каб каб адкармліваць і вырошчваць быкоў. Адкармліваць іх стараюцца ўласнай прадукцыяй, што застаецца пасля продажаў.

Калі выручае крэдыт

У галіне сельскай гаспадаркі ёсць свае складанасці. Многае залежыць ад урадлівасці, надвор’я. Калі прыходзіць час пасяўной, паўстае пытанне, дзе браць на яе сродкі. Часам не хапае грошай на ўгнаенне. У такіх выпадках выручаюць крэдыты.

Не заўсёды проста знасці работнікаў, таму кіраўнік імкнецца арганізаваць працу так, каб ручной працы было як мага менш. Чым і ў якой прапорцыі засяваць поле, вырашае рынак – што больш запатрабавана, тое і сеюць.

Кліенты, якім збываюць прадукцыю, ёсць як і пастаянныя, так і новыя. Некаторыя застаюцца з кааператывам з года ў год. Збыт – самая складаная частка працы, менавіта з гэтым і не пашкодзіла б падтрымка.

– Вырасціць мы ўсё зможам, што трэба, – кажа Аляксандр. – Пытанне, як гэта збыць.

Асаблівасці сезона

Усяго ў гаспадарцы сярэднеспісачная колькасць работнікаў – 15 чалавек. Некаторыя працуюць пастаянне, часам запытваюць кадры з біржы працы. Падчас уборачнай патрэбна вельмі шмат сіл, і немагчыма без ручной працы. Знайсці дастаткова людзей дапамагае і сарафаннае радыё.

Але і пасля ўборачнай ў гаспадарцы хапае працы – неабходна даглядаць быкоў, займацца рамонтам, даглядаць усё, што патрабуе ўвагі. За адзін сезон усяго не схопіш, падсумоўвае кіраўнік.

Хто можа стаць фермерам

Займацца сельскай гаспадаркай – справа няпростая, упэўнены Аляксандр.

Неабходна мець не толькі фізічную сілу, але і сілу волі.

– Каб гэтым займацца, патрэбна любіць назіраць за тым, як расце, тое, што ты пасадзіў, – разважае старшыня. – Праца з сельскай гаспадарцы – гэта вельмі цяжкая праца. Займае вельмі шмат часу, пастаянна трэба вырашаць розныя пытанні. А летам, калі ўсе адпачываюць, самы гарачы сезон. Не кожны зможа – усе едуць адпачываць на возера з шашлыкамі, а ты праліваеш пот на полі. Так што каб працаваць на сельскай гаспадарцы, патрэбна мець асаблівы стан душы.

УНП 100693551

Хочаш дасягнуць поспеху – спярша папрацуй у канкурэнта

Адкрылі салон, таму што такога ў горадзе не было

• Текст доступен на языке: Русский