У Радашкавічах супрацоўнікі наркакантролю пры падтрымцы байцоў АМАП УУС Мінаблвыканкамазатрымалі двух мясцовых жыхароў за захоўванне наркотыку.
Затрыманне адбывалася познім вечарам на вуліцы Мінскай, недалёка ад дома аднаго з фігурантаў. Як пазней стала вядома, мужчыны на асабістым аўтамабілі планавалі выехаць у лес, каю ужыць наркотыкі.
У ходзе асабістага ператрусу ў кішэні ў 31-гадовага мужчыны знайшлі і канфіскавалі папяровы скрутак, у якім было 0,21 грама высушанага рэчыва расліннага паходжання. У другога 34-гадовага фігурантазнайшлі каля шасці грамай зелля. Як паказалі вынікі экспертызы, гэта марыхуана, гатовая да ўжывання. Таксама ў абодвух мужчын канфіскавалі прыстасаванні для курэння наркатычных рэчываў.
У ходзе далейшых мерапрыемстваўбайцы наркакантролю канфіскавалі яшчэ сушаную траву зялёнага адцення. Шкляная банка з дурманам была схаваная на гарышчы хлява на лецішчы. Узоры знойдзенага рэчывы накіравалі на экспертызу.
• Текст доступен на языке: Русский