Фота bvf.by.

Зборныя юнакоў да 20 гадоў прыступіла да першага збору ў рамках падрыхтоўкі да фінальнага этапа чэмпіянату Еўропы. Збор праходзіць у Мядзеле ад 15 да 28 чэрвеня.

Пакуль дакладныя даты турніру ЕКВ не паведаміла. Плануецца, што гэта інфармацыя стане вядомая ў бліжэйшыя дні.

Беларускія юнакі трэніруюцца пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Сяргея Троцкага.

Склад гульцоў юнацкай зборнай на зборы: Ілля Марозаў, Аляксандр Пятрэвіч, Дзмітры Дылеўскі, Уладзіслаў Давыскіба, Арцемій Матыль, Глеб Азаранка, Павел Галота, Уладзімір Галота, Уладзіслаў Бабкевіч, Максім Багатка, Мікіта Канавалаў, Яўген Грэцкі, Ягор Кавалёў, Мікіта Заморскі, Антон Сушынскі, Максім Фралянкоў.

Таксама ў Мядзеле збор правядзе і нацыянальная зборная — ад 1 да 16 ліпеня.