Сёння ў Маладзечне людзі сабраліся ў «ланцуг салідарнасці».

Людзі пачалі падходзіць да Парку Перамогі пасля 19:00, сталі ў ланцуг. Многія аўтамабілі, якія праязджалі каля парку, сігналілі ім.

View this post on Instagram

Маладзечна зараз #маладзечнагорадсонца #молодечно #маладзечна

A post shared by Рэгiянальная газета (@rg_rhby) on

Па назіраннях карэспандэнтаў, каля 20 гадзін у ланцугу знаходзіліся каля 200 чалавек. Аўтамабіль ДАІ праехаў адзін раз у пачатку збору людзей. Спачатку не было міліцыянераў у форме.

Бліжэй да 20:00 каля парку пачалі з’яўляцца мужчыны, якія хаваліся ад камер карэспандэнтаў. Аднак яны самі актыўна здымалі ланцуг на мабільныя тэлефоны, а таксама размаўлялі па тэлефоне.

Прыкладна ў 20:20 машына ДАІ перакрыла паласу Вялікага Гасцінца, аўтамабіляў у калідоры стала менш. Людзі пайшлі ў бок гімназіі №6, дзе кантраляваў рух супрацоўнік ДАІ. На скрыжаванні людзі засталіся яшчэ на некалькі гадзін.

Прыкладна ў 21:00 людзі пабачылі «Форд», у якім знаходзіліся супрацоўнікі АМАП.

Крыху пазней уздоўж парка пачаў хадзіць міліцыянер і два супрацоўнікі АМАП. Міліцыянер настойліва рэкамендаваў усім разысціся, таму што, па яго словах, людзі парушаюць заканадаўства Беларусі і ўдзельнічаюць у незаконным масавым мерапрыемстве.

Малады чалавек з жоўтым заплечнікам здымае аўто, у якім сядзіць АМАП, і «Джылі», у якім, меркавана, таксама знаходзіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Міліцыянер працягваў заклікаць людзей разысціся яшчэ некалькі разаў. Разам з ім колькасць супрацоўнікаў АМАП павялічылася.

Колькасць людзей да 22:00 значна паменшылася. Некалькі дзясяткаў засталіся на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і Багдана Хмяльніцкага.

«РГ» атрымалася ў апошні раз сфатаграфаваць маладога чалавека з жоўтым заплечнікам, які сам здымаў супрацоўнікаў АМАП і міліцыі. Яго затрымалі прыкладна ў 22:09.

Фота Настассі УТКІНАЙ.

Відэа Зоі ХРУЦКАЙ.