Учора падчас «ланцуга салідарнасці» ў Маладзечне затрымалі жыхара горада – Міколу Алейніка. На сёння хлопец яшчэ затрыманы.
Яго родныя звярнуліся ў Маладзечанскі РАСК з заявай па факце пагрозы Мікалаю і іншым грамадзянам зброяй невядомай асобай, меркавана, супрацоўнікам АМАПа.
– Сёння раніцай прыехаў з Мінска ў Маладзечна. Адвёз брату перадачу. Напісаў заяву ў Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта па факце пагрозы агнястрэльнай зброяй грамадзянам. Факт пагрозы бачны на фота і відэа, – расказаў карэспандэнту брат затрыманага, Юры Алейнік.
• Текст доступен на языке: Русский