Фота Аксаны Ярашонак.

У Беларусі на 21 чэрвеня ачунялі 37 666 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістравана 58 505 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 861 703 тэсты.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 346 пацыентаў. За суткі – тры.