
Учора, 20 чэрвеня, увечары, па некаторых вёсках Вілейшчыны зноў прайшлася бура.
Напрыклад, у Селішчы, у цэнтры вёскі, дрэвы вырываліся з карэннямі і валіліся часам проста на дарогу. Па словах нашага чытача, ад дрэва, якое ляцела проста на праезжую частку, яго аўтамабіль выратаваў вялікі «спячы паліцэйскі» – мужчына своечасова затармазіў.

На сёння дрэвы з дарогі ўжо прыбралі. Яны не перашкаджаюць кіроўцам. Сляды стыхіі засталіся на ўзбочынах.

Нагадаем, што 18 чэрвеня бура паваліла дрэва і слупы ў Маладзечне, а таксама затапіла адзін з двароў.

• Текст доступен на языке: Русский