
З просьбай знайсці былую аднагрупніцу да нас звярнулася чытачка з Раёўкі Маладзечанскага раёна, Людміла Гардзеенка.
– У снежні 1967 года мы скончылі тагачасны Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава ў Мінску. Наша аднагрупніца з Вілейкі Тамара Бядрыцкая (па мужу – Шарафановіч) пасля заканчэння інстытута з мужам-вайскоўцам Канстанцінам паехала кудысьці ў Падмаскоўе. Апошні раз мы, аднагрупнікі, бачылі яе на выпускным. Спрабавалі шукаць па сацсетках, але безвынікова. Магчыма, яна прачытае гэты матэрыял і адгукнецца. Аднагрупнікі вельмі б хацелі сустрэцца з ёй, – расказала чытачка.
Па словах Людмілы, Тамара жыла ў Вілейцы, там скончыла школу. Падчас студэнцтва часам запрашала аднагрупнікаў да сябе ў госці, у Вілейку.
Калі гэты матэрыял прачытае Тамара ці яе знаёмыя, Людміла вельмі просіць, каб звярнуліся да яе па тэлефоне (8 029) 861 76 65.
• Текст доступен на языке: Русский