Фота euroradio.fm.

Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня падпісаў указ №232 «Аб павышэнні пенсій». Тэкст дакумента афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пенсіі павысяцца на шэсць працэнтаў ад 1 ліпеня.

Іх павысяць за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі. 20 чэрвеня Лукашэнка анансаваў гэты ўказ.

«Пенсія, вядома, невялікая. Што маем, то маем. Але я ўчора ўрад папрасіў. У нас дзесьці ў чацвёртым квартале планавалі павысіць пенсіі. Тым не менш, я папрасіў, каб перанеслі тое павышэнне сюды. У нас крыху ёсць грошай. Мы павінны ветэранам, пенсіянерам дапамагчы. Наколькі гэта магчыма. Гэта не папулізм, не дзеля нейкіх выбараў, я ніколі гэтага не рабіў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

• Текст доступен на языке: Русский