Летам на Вілейскім вадасховішчы. Фота Аксаны Ярашонак.

Да 25 градусаў цяпла будзе ў Беларусі 23 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па паўднёвай палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ​​да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, днём – 19-25 градусаў вышэй за нуль.

• Текст доступен на языке: Русский