На месцы здарэння УУС Мінаблвыканкама.

П’яны кіроўца легкавушкіна на смерць збіў раварыстку ў Крывічах, на Мядзельшчыне, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці. 

Здарэнне адбылося днём, 19 чэрвеня. Паводле інфармацыі інспектараў, 40-гадовы кіроўца  «Опель Астра» не справіўся з кіраваннем і вылецеў на паласу сустрэчнага руху, дзе збіў 45-гадовую раварыстку.

У выніку ДТЗ раварысткаад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Высветлілася, што кіроўца быў у стане алкагольнага ап’янення. Медыцынскі агляд паказаў 1,91 праміле.

Мядзельскі РАСК пачаў крымінальную справу па частцы 4 артыкула 317 КК Беларусі (Парушэнне ПДР асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Кіроўца затрыманы ў парадку артыкула 108 КПК.

• Текст доступен на языке: Русский