Фота з месца здарэнння УУС Мінаблвыканкама.

У вёсцы Вязавец Маладзечанскага раёна праваахоўнікі спынілі дзейнасць падпольнага міні-завода па вытворчасці самагону.

Падчас вырабу чарговай партыі спіртнога быўзатрымалі 28-гадовага мясцовага жыхара, паведамляюць у РАУС Маладзечна. Пад самагонны завод фігурант пераабсталяваў хлеў на лецішчы. Сам ён жыве ў гэтай жа вёсцы.

Больш за 140 літраў самагона ўжо было разліта па каністрах у гаражы. Больш за 7,5 тон брагі захоўвалася ў ёмістасцях. Адпрацаваную вадкасць мужчына зліваў ва ўкапаную ў зямлю бочку.

Мужчына растлумачыў, што вырабляў спіртное для сябе. Узоры канфіскаванай вадкасці накіравалі на адпаведную экспертызу.

• Текст доступен на языке: Русский