Вілейскі РАУС шукае зніклую без вестак Кацярыну Андрэеўну Супрановіч, 18 чэрвеня 1937 года нараджэння. 

Жанчына – жыхарка і ўраджэнка вёскі Вязынь, што на Вілейшчыне. 22 чэрвеня ў перыяд часу ад 16.00 да 18.00 яна пайшла са свайго дома ў Вязыні, які знаходзіцца па адрасе: вуліца Азёрная, 16. Да гэтага часу месцазнаходжанне жанчыны невядомае, паведамляюць у Вілейскім РАУС.

Прыкменты: на выгляд 80-85 гадоў, рост – ніжэйшы за 160 сантыметраў, апушчаныя плечы, бледны твар, шэрыя вочы, сівыя валасы, звонкі голас, зразумелая гаворка.

Была апранутая: цёмна-зялёная хустка, цёмна-сіні світэр, чорныя спартыўныя штаны, шэрыя боты.

Асобыя прыкметы: ходзіць з кійком, хварэе на дэменцыю.

• Текст доступен на языке: Русский