Фота Настассі УТКІНАЙ.

Мінздароўя апублікавала свежую статыстыку па каранавірусе. Згодна з ёй, колькасць выпадкаў за ўвесь час складае 59 487. Прырост за суткі 464, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Выздаравелі і выпісаныя 38 тыс. 688 пацыентаў (за суткі 1022). Усяго праведзена 886 тыс. 248 тэстаў.

За ўвесь час памерлі 357 чалавек. За суткі – сем чалавек.

• Текст доступен на языке: Русский