Фота Настассі УТКІНАЙ.

Здарэнні адбыліся ў Вілейцы 21 чэрвеня, увечары. Пра тое, што на машыне «ЗІЛ» па горадзе ездзе меркавана нецвярозы кіроўца, у Вілейскі РАУС паведамілі грамадзяне.

Людзі, якія тэлефанавалі, паведамлялі, што кіроўца знёс плот на вуліцы Харужай, дарожны знак у Воўкаўшчыне, пашкодзіў чужы  «Фольксваген» на паркоўцы.

Работнікі міліцыі затрымалі мужчыну ў лесе, каля Вілейскага вадасховішча, паведамляюць у аддзеле. Медэкспертыза паказала, што кіроўца быў нецвярозы. Да таго ж ён не меў права кіравання аўтамабілем. Цяпер фігуранта чакае штраф.