Скрын з відэа.

Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна».

Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

22 чэрвеня, адбылася прэм’ера відэароліка «Спяваем Годна нацыянальны гімн «Пагоня» на словы Максіма Багдановіча.

Наступным разам удзельнікам будзе прапанавана заспяваць песню Сяргея Міхалка. Якую менавіта — пакуль трымаецца ў сакрэце.