Сваякі ўжо збіраліся забіраць Паўла, калі ім паведамілі, што сёння яго чакае суд. 

Як перадаў сяброўцы Пяскова Вераніцы адвакат, Паўла выпусцілі з ІЧУ каля 14:30. Пасля паведамілі, што сёння адбудзецца суд па абвінавачванні па артыкуле 23.34 КОАП. Больш інфармацыі блізкія не маюць.

Раней паведамлялася, што сёння Паўла адпускаюць пад дамашні арышт пасля 15 гадзін.

Яму прад’явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса – супраціўленне супрацоўніку міліцыі або іншай асобе пры выкананні абавязкаў па ахове грамадскага парадку спалучанае з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення, цi прымус шляхам прымянення гвалту або пагрозы яго прымянення да выканання відавочна незаконных дзеянняў. Санкцыя – абмежаванне або пазбаўленне свабоды на тэрмін да пяці год.
Паўла Пяскова затрымалі днём у суботу пасля «ланцуга салідарнасці» ў Маладзечне.