Каля 17:50 мужчыну выпусцілі.

Сёння праз відэасувязь правялі суд над Пясковым па артыкуле 23.34, прысудзілі штраф у памеры 50 базавых велічынь (1350 рублёў). Пра гэта расказала сяброўка Пяскова Вераніка.

Пра рашэнне следчага адпусціць Паўла Пяскова пад дамашні арышт сёння вечарам расказаў праваабаронца Беларускага хельсінскага камітэта Эдуард Баланчук.

Крымінальную справу Пяскова па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса вядзе следчы Дзмітры Якаўлеў.

Пяскову прад’явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса – супраціўленне супрацоўніку міліцыі або іншай асобе пры выкананні абавязкаў па ахове грамадскага парадку спалучанае з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення, цi прымус шляхам прымянення гвалту або пагрозы яго прымянення да выканання відавочна незаконных дзеянняў. Санкцыя – абмежаванне або пазбаўленне свабоды на тэрмін да пяці год.

Паўла Пяскова затрымалі днём у суботу пасля «ланцуга салідарнасці» ў Маладзечне.