
Пра гэта расказала сяброўка Паўла Вераніка.
Як паведаміў адвакат Пяскова, Паўла адпускаюць пад дамашні арышт сёння пасля 15 гадзін.
Яму прад’явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса – супраціўленне супрацоўніку міліцыі або іншай асобе пры выкананні абавязкаў па ахове грамадскага парадку спалучанае з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення, цi прымус шляхам прымянення гвалту або пагрозы яго прымянення да выканання відавочна незаконных дзеянняў. Санкцыя – абмежаванне або пазбаўленне свабоды на тэрмін да пяці год.
Паўла Пяскова затрымалі днём у суботу пасля «ланцуга салідарнасці» ў Маладзечне.
«Ланцуг салідарнасці» ў Маладзечне: людзі стаялі ля парку, АМАП затрымаў хлопца