Мікалай Алейнік. Фота Настассі Уткінай.

«Рэгіянальная газета» паразмаўляла з Мікалаем Алейнікам адразу пасля суда:

– Мяне затрымалі ў пятніцу, калі гулялі з сябрам. Не зразумеў, як гэта адбылося, гэта быў нейкі кашмар. Убачыў супрацоўніка, нічога не сказалі, адзін рэзка схапіў мяне і перадаў другому. Жорстка затрымалі, у машыне павалілі на падлогу. Нават не помню гэтага. Павезлі, я нічога не бачыў. Нагамі прыбівалі. Прасіў, толькі не біце, сказаў, што ў мяне з сэрцам праблемы. Адышоў ад шоку, пачало балець сэрца. Мяне завялі ў кабінет, там было шмат супрацроўнікаў, пачалі допыт. Папрасіў хуткую дапамогу. Спачатку агледзелі дактары ў РАУС, пасля завезлі ў бальніцу, там зрабілі ўкол, крыху патрымалі, зрабілі працэдуры. Пасля кінулі ў камеру. Там была міліцыя ў форме і людзі без формы, не ведаю, хто гэта.

Андрэй Багамолаў таксама паразмаўляў з намі адразу пасля суда:

– Мяне затрымалі на запраўцы каля 2 гадзін ночы, у ноч з пятніцы на суботу. Я пайшоў па цыгарэты. Спачатку затрымала міліцыя, выклікалі АМАП, яны павезлі. Затрыманне адносна спакойнае – акуляры зламалі, але не білі. Спрабавалі паразмаўляць са мной без пратакола. Даведацца пазіцыю, адносіны. Адказаў, што без пратакола размаўляць не буду. Яны склалі нейкі пратакол. Я не падпісваў нічога. На ноч пакінулі ў «адстойнік», а раніцай павезлі на ІЧУ. З Алейнікам я не знаёмы.

Сёння ў Маладзечне прайшоў суд над затрыманым Міколам Алейнікам з-за «ланцуга салідарнасці» (Фота, Відэа)