Фота Настассі Уткінай.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы расказаў падчас сустрэчы з жыхарамі Брэста 22 чэрвеня.

Тэму кошту АЭС Аляксандр Лукашэнка закрануў пасля абмеркавання лёсу акумулятарнага завод ля Брэста. Са слоў кіраўніка Беларусі, перш насамрэч планавалі будаваць БелАЭС коштам 10 мільярдаў долараў. Аднак падчас будаўніцтва ўдалося значна зменшыць выніковую суму выдаткаў.

«Яна не дзесяць мільярдаў будзе каштаваць, а каля шасці, — сказаў Лукашэнка. — І гэта наш набытак, што мы адціснулі чатыры мільярды на будаўніцтве. Планавалася дзесяць. І не ў захапленні ад гэтага рускія».

Якім менавіта чынам удалося заашчадзіць на будаўніцтве атамнай электрастанцыі, кіраўнік Беларусі не патлумачыў.

• Текст доступен на языке: Русский