Ілюстрацыйнае фота nat-geo.ru.

Сёння раніцай мы пісалі пра тое, што 22 чэрвеня ў Вязыні, на Вілейшчыне, знікла 83-гадовая жанчына. Цяпер з Вілейскага РАУС паведамілі, што зніклая знайшлася.

Жанчыну знайшоў сын прыкладна за два кіламетры ад дома, пра што і паведаміў у міліцыю. Яна сядзела на траве, каля лясной дарогі, недалёка ад Вілейскага вадасховішча. Жыццю і здароўю жанчыны нічога не пагражае.

• Текст доступен на языке: Русский