Сёння, 24 чэрвеня ў 01:03, выратавальнікам паведамілі пра загаранне жылога дома ў Ільі.
Падраздзяленні МНС, якія прыбылі на месца, устанавілі, што ідзе дым з-пад даха аднапавярховага двухкватэрнага драўлянага дома.
У кватэры № 2 работнікі МНС на падлозе знайшлі загінулага 62-гадовага мужчыну
У выніку пажару агонь знішчыў маёмасць, пашкодзіў сцены і перакрыцце ў жылым пакоі памерамі 2,5х4 метры, паведаміла карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік упраўлення МНС па Мінскай вобласці Анастасія Швайбовіч. Прычыну пажару высвятляюць.
• Текст доступен на языке: Русский