Фота аўтара.

У Беларусі на 25 чэрвеня ачунялі і выпісаныя 41 тысяча 448 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваныя 60 тысяч 382 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі – 437. Усяго правялі 919 тысяч 139 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 367 пацыентаў з каронавірусеай інфекцыяй. Прырост за суткі – пяць.