Нм будоўлі. Фота mgazeta.by.

У шостым мікрараёне Маладзечна пачалі будаваць 90-кватэрны жылы дом. Будаўніцтва шматпавярхоўкі прадугледжанае перспектыўным пералікам па рамонце, добраўпарадкаванні, будаўніцтве жыллёвага фонду і аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры, піша mgazeta.by.

Як сведчыць пашпарт аб’екта, тэрмін заканчэння работ – 29 снежня. Генеральным падрадчыкам з’яўляецца ААТ «Забудова-буд». Заказчык – упраўленне капітальнага будаўніцтва Маладзечанскага раёна.

На будаўнічай пляцоўцы працуе спецыялізаваная тэхніка. Тэрыторыя абгароджаная. Вакол яе падтрымліваецца чысціня. Раён, дзе ўзводзіцца дом, адрозніваецца развітай транспартнай і сацыяльнай інфраструктурай.

• Текст доступен на языке: Русский