Фота Настассі Уткінай.

З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны, спынення фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення ДАІ Маладзечна ад 26 да 29 чэрвеня праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца».

ДАІ Маладзечна ўзмоцніць кантроль за фізічным станам кіроўцаў. Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць з задзейнічаннем іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі.

У 2019 годзе на Міншчыне па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 82 ДТЗ. Ад пачатку 2020 года на Міншчыне па віне нецвярозых кіроўцаў здарылася 37 аварый. У із восем чалавек загінула і 39 атрымалі траўмы.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна за мінулы перыяд 2020 года зарэгістравалі 23 дарожна-транспартных здарэнні, у якіх тры чалавекі загінулі, 26 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося два ДТЗ.

Кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення – адно з самых сур’ёзных парушэнняў. Загэта кіроўца пазбаўляецца права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на тры гады. Таксама ён атрымлівае штраф ад 1350 да 2700 рублёў. За паўторнае кіраванне на працягу года ў нецвярозым выглядзе ўзбуджаецца крымінальная справа, а машыну канфіскуюць.

Калі вы сталі сведкам альбо відавочцам кіравання ў стане алкагольнага ап’янення, альбо ведаеце дакладна пра асоб, схільных да такіх дзеянняў, просьба паведаміць па тэлефлнах (8 0176) 77-16-56 або GSM 102.

• Текст доступен на языке: Русский