Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС ўсталёўваюць асобу дзяўчыны. Яна, як мяркуюць праваахоўнікі, можа быць датычная да знікнення жаночага абутку з крамы.
11 чэрвеня на лінію 102 звярнуўся 49-гадовы ўладальнік крамы «Фламінга». Па словах мужчыны, ён заўважыў, што каля 17.30 з прылаўка крамы зніклі шлёпанцы з ружовым натуральным мехам. Шкоду заяўнік ацаніў у 62 рублі, паведамілі ў РАУС Маладзечна.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. У ходзе аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўсталявалі, што да знікнення пары абутку можа быць датычная дзяўчына. Яна трапіла на камеры відэаназірання, устаноўленыя у краме.
Міліцыя Маладзечна просіць грамадзян, якія маюць інфармацыю пра невядомую дзяўчыну, паведаміць па тэлефонах: 8 (029) 277-96-78, у аператыўна-дзяжурную службу 8 (0176) 77-16-56, 102 альбо па адрасе: Маладзечна, вул. Галіцкага, 23.
• Текст доступен на языке: Русский