Фота voday.ru.

У маладзечанкі Вольгі Дмітрыевай на сённяшні вечар планы наступныя – адвезці з Маладзечна ў Мінск ваду для мамы.

– Мама жыве ў Фрунзенскім раёне. Праблемы з вадой пачаліся яшчэ ўчора раніцай. Па яе словах, нават рукі немагчыма было мыць, такі моцны быў пах ад вады. Пра тое, каб выкарыстоўваць яе для ежы і гаворкі няма, – расказвае суразмоўца.

Вольга цяпер у дэкрэтным. Жыве з сям’ёй у Маладзечне ў бацькоў мужа. Сёння ўвечары яна збіраецца на машыне адвезці маме вады з Маладзечна ў Мінск:

– Паспрабуем размясціць у багажніку машыны некалькі пяці- шасцілітровых бутэлек, якія будуць, – падзялілася Вольга.

Як паведамляў партал tut.by, праблемы з вадой узніклі ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы. Людзі паведамлялі, што вада з крана мае пах ці то ёду, ці то мазуту.

Сайт Мінгарвыканкама паведамляе, што ў сталіцы стварылі рабочую групу па расследаванні падачы няякаснай вады.

• Текст доступен на языке: Русский