Фота Настассі УТКІНАЙ.

23 снежні мінулага года, каля 12.00, 70-гадовы кіроўца на аўтамабілі «Форд Фокус» ехаў па вуліцы Віленскай  ў напрамку вуліцы Валынца ў Маладзечне.

На спуску з пуцеправода, паблізу дома 29а, кіроўца наехаў на 54-гадовую жанчыну. Яна пераходзіла праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе, злева направа, адносна руху аўтамабіля. У выніку ДТЗ пешаходу прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Просьба сведак і відавочцаў дадзенага здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: г. Маладзечна, вуліца Т. Дудко, 1- 18 або па тэлефонах (8 0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо 102.

• Текст доступен на языке: Русский