Фота "Астравецкай праўды".

Раніцай 25 чэрвеня паміж Астраўцом і Гудагаем сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і матацыкл, піша УУС Гродна.

Аварыя адбылася каля 7.30 на дарозе Р48 Варона-Ашмяны-Юрацішкі-Іўе.

Кіроўца «Таёты», 40-гадовы астраўчанін, пры павароце налева, на Піянерную базу Беларускай АЭС, не саступіў дарогу матацыклу «Кавасакі», які рухаўся па сустрэчнай паласе.

За рулём матацыкла быў 31-гадовы астраўчанін. У выніку ДТЗ апошні ад атрыманых траўмаў памёр у Астравецкай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Пасажырка матацыкла, 28-гадовая жыхарка аграгарадка Палушы, з цяжкімі траўмамі шпіталізавана ў бальніцу. Кіроўца і пасажыр легкавога аўтамабіля не пацярпелі.

• Текст доступен на языке: Русский