На Вілейскім вадасховішчы. Фота Аксаны Ярашонак.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 27 чэрвеня з-за спякоты, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 25-31 градус цяпла.

• Текст доступен на языке: Русский