
Раз у Маладзечне амаль у кожным пад’ездзе стаяць дамафонныя дзверы, то чым займаецца кампанія па іх вырабе? Расказваем пра тое, як захаваць кампанію ў галіне, якая закрыла патрэбу рынка.
Герой сённяшняга выпуска праекта – кіраўнік прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Домасервіс» Віктар Корсакаў. Ён прыехаў у Маладзечна ў 1991 годзе з Новасібірска, працаваў загадчыкам лабараторыі Навукова-даследчага інстытута ЭлМаш пры Электрамодулі. Праз некалькі год гэтую працу давялося спыніць з-за рэарганізацыі завода. А мужчыне – шукаць, чым займацца, каб зарабляць.
У другой палове 1990-х па вуліцы 17 Верасня пабудавалі новы дом. Жыхары з яго звярнуліся да Віктара і яго калегі па НДІ – ці не змаглі б яны зрабіць такія дзверы. Яны змаглі. Пасля такія ж дзверы захацелі жыхары іншага дома, і так прапанова пачала раскручвацца ў Маладзечне. Гэты першы дамафон і цяпер ахоўвае пад’езд дома №1 па вуліцы 17 Верасня.
Калі рынак разросся
Так заказчыкі пачалі з’яўляцца адзін за другім. Хаця як і ўсё навінкі, ў пачатку прапанова была не вельмі запатрабаванай. Галіна была новай. Па абсталяванне даводзілася ездзіць у Маскву, наладзваць дзелавыя кантакты. У фірму прыходзілі новыя работнікі.
Калі рынак дамафонных дзвярэй разросся ў Мінску да таго, што круціў рэкламу па тэлебачанні, маладзечанская арганізацыя разраслася. Заказаў стала заўважна больш, людзі разумелі, што гэта і чаму патрэбна.
Да 2007 Корсакаў працаваў як індувідуальны прадпрымальнік. Пасля змяненняў ў заканадаўстве пераўтварыліся ў прыватнае ўнітарнае прадпрыемства. Найманыя работнікі выконвалі заказы, а кіраўнік займаўся ўсім астанім – бухгалтэрыяй, забеспячэннем, кадравымі пытаннямі.
Пікавы перыяд на рынку быў у 2003–2007 гадах. На рынку канкуравала некалькі арганізацый, прытым не толькі з Маладзечна. Пад канец перыяда большасць пад’ездаў горада была зачыненая дамафоннымі дзвярамі. Была не зразумела, чым займацца фірме, калі дамафоны з’явяцца паўсюль.
Знайсці новы віток
У 2004 пачалі з’яўляцца першыя патрэбы па рамонце дзвярэй, падтрыманні ў рабочым стане і тэхнічным абслугоўванні. Кіраўнік зразумеў, што менавіта гэта стане асноўнай часткай працы арганізацыі ў перспектыве. Пачалі заключаць дагаворы на абслугоўванне дамафонаў, працаваць па прынцыпе абаненцкай платы. Цяпер у Маладзечне дзве фірмы, якія падтрымліваюць дамафоны горада ў рабочым стане.
У калектыве сем чалавек, усе яны – адукаваныя і дасведчаныя прафесіяналы. Для мабільнасці майстроў прадпрыемству спатрэбіўся аўтамабіль, з чым і дапамог «Белаграпрамбанк».
– Я шмат год з’яўляюся кліентам «Белаграпрамбанка», – расказвае кіраўнік «Домасервіс». – Ніколі не падводзіў з плацяжамі. І вырашыў скарыстацца магчымасцю аформіць ў банку крэдыт на аўтамабіль для майстроў. Цяпер майстры могуць мабільна абслугоўваць дамафоны, дзякуючы крэдыту мы развілі бізнес.
Арагнізацыя знайшла і новую прапанову – відэадамафоны і відэаназіранне. Некаторым кліентам гэтая паслуга патрэбная, і звяртаюцца да «Домасервіса». Важна толькі не забываць пра рэкламу.
– Дамафонныя дзверы – гэта не толькі бізнес, але і сацыяльна важная справа. Дзякуючы ім у пад’ездах чыста, менш крадзяжоў, ды і самі жыхары адчуваюць сябе ў бяспецы.
УНП 100693551
Хочаш дасягнуць поспеху – спярша папрацуй у канкурэнта
Адкрылі салон, таму што такога ў горадзе не было
Праца ў сельскай гаспадарцы – для тых, хто мае сілу волі
• Текст доступен на языке: Русский